Фота pac.by.

У суботу, 28 сакавіка, дэпутат Маладзечанскага савета дэпутатаў Андрэй Душэўскі ненарматыўнай лексікай адказаў на каментар у суполцы ФК «Маладзечна».

Гэта першы каментар, на які дэпутат Душэўскі адказаў нецэнзурнымі словамі.

Увага: у спасылцы адказ Душэўскага з ненарматыўнай лексікай.

Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» звязалася з Андрэем Душэўскім, каб разабрацца ў сітуацыі. На пытанне журналіста, чаму ён пакінуў такія каментары, Душэўскі сказаў:

— Пакуль не гатовы вам нічога адказаць.

Маладзечанскі дэпутат праз каментары ў суполцы ў суботу паклікаў на сустрэчу ўсіх зацікаўленых, каб патлумачыць сітуацыю. Прызначыў сустрэчу на раніцу панядзелка. Аднак, па словах Душэўскага, да яго ніхто не прыйшоў.

Душэўскі таксама заявіў, што ў суполцы з’явіцца пост з тлумачэннем суботняга інцыдэнту. Дакладную дату не назваў.

• Текст доступен на языке: Русский