«Горад, напісаны крокамі. Адваротная перапектыва». Пад такой назвай ад 31 сакавіка па 26 красавіка ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея будзе працаваць мастацкая выстава. Наведвальнікам прадставяць больш за пяць дзесяткаў аўтарскіх работ архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Галіны Левінай.
Галіна Левіна – беларускі архітэктар, рэстаўратар, грамадскі дзеяч, прапагандыст яўрэйскай культуры. Яна – дачка знакамітага акадэміка архітэктуры Леаніда Левіна. А яшчэ, як аўтар сцэнаграфіі і паэтычных зборнікаў.
Малюнкі, што прадставяць на гэтай выстав, выкананыя Галінай Левінай у розны час і ў розных месцах, не толькі Беларусі.
– Сапраўды, яе гарады ніб напісаныя крокамі. Яны літаральна выхаджаныя і ўвабраныя аўтарам. Алоўкі, пастэль, туш, фламастэр, блакнот сталі абавязковымі спадарожнікамі яе ванддровак і службовых камандзіровак. Асабліва Галіну Левіну прываблівае гісторыя і архітэктура малых гарадоў, дзе, як сцвярджае яна захоўваецца ні з чым не параўнальны дух мястэчка, па-своему ўнікальны і непаўторны, – распавяла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.
Сёння малюнкі архітэктара Галіны Левінай паступова становяцца рарытэтам ужо ў сілу свёй поўнай непатрэбнасці ў сучаснай праектнай працы, бо з яе рэпрэзентацыяй паспяхова спраўляюцца камп’ютарныя графічныя праграмы. Разам з гэтым сыходзіць цэлая эпоха архітэктараў, якія ездзілі па свеце з мальбертам і алоўкам у руках.

Часы мяняюцца і зараз архітэктурны малюнак лічыцца паўнавартасным і самастойным відам мастацтва. Яго пачалі збіраць не толькі знатакі графікі, але і буйныя музеі. У Беларусі пакуль такія выставы рэдкасць.
Музей запрашае на выставу ўсіх ахвотных. Супрацоўнікі спадзяюцца, што ў некаторых вілейчан пасля наведвання выставы з’явіцца жаданне ўзяць у рукі аловак або фламастар і намаляваць свой горад, яго вуліцы і завулкі, архітэктурныя пейзажы і «партрэты» будынкаў.
• Текст доступен на языке: Русский