Ілюстрацыйнае фота rusvesna.su.

Здарэнне адбылося ўвечары 27 сакавіка на трасе Р28 «Маладзечна-Любань».

Падчас сустрэчнага раз’езду з іншай машынай кіроўца «Джылі» не заўважыў трох дзікоў, якія пераходзілі дарогу. Мужчына затармазіў, аднак аўтамабіль усё роўна сутыкнуўся з жывёламі, паведамляюць у Вілейскім РАУС.

У выніку усе дзікі загінулі на месцы. Кіроўца не пацярпеў, у аўтамабіля – механічныя пашкоджанні.

Трупы жывёл перадалі ў адпаведную службу.

 

• Текст доступен на языке: Русский