Маладзечанскі РАУС шукае мужчыну, які тыдзень таму пайшоў з дому і не вярнуўся.

З заявай пра знікненне 34-гадовага Руслана Віктаравіча Рака ў міліцыю звярнулася 61-гадовая маці. Па словах жанчыны, у мінулую нядзелю, 22 сакавіка, каля 8.20 сын пайшоў з дому, пасля чаго знік. Да цяперашняга часу месцазнаходжанне маладзечанцы невядома.

Прыкметы: на выгляд 35 гадоў, рост каля 180 сантыметраў, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы прамыя цёмна-русы, коратка стрыжаны, памер абутку 42.

На момант знікнення мужчына быў апрануты ў цёмна-сінюю куртку да пояса з капюшонам, чорную байку з капюшонам і светла-сінія джынсы, абуты ў цёмна-сінія красоўкі з белай падэшвай, паведамляюць у Маладзечанскім РАУС.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць нешта пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 102, 8 (0176) 58-05-61, 8 (025) 997-91-18, 8 (029) 546-40-44 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.