Пажар у Талуях.

Першы пажар здарыўся каля дзвюх гадзін ночы ў Алёхнавічах, другі – у Талуях, што ў Маркаўскім сельсавеце.

У Алёхнавічах агонь знішчыў усю гаспадарчую пабудову памерам пяць на дзесяць метраў. Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожное абыходжанне з агнём невядомай асобы. Вінаватых устанаўліваюць.

Пажар у Алёхнавічах.

Пра наступны пажар выратавальнікам паведамілі ў 21.12. У Талуях гарэла лазня. Агонь пашкодзіў частку даха, маёмасць і сцены. Прычыну высвятляюць. Мяркуюць, што пажар мог здарыцца з-за печкі.

ГРАНС Маладзечна нагадвае аб правілах пажарнай бяспекі. На афіцыйнай старонцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у інтэрнэце, у мабільным прыкладанні «МНС Беларусі. Дапамога побач». Калі вы ўсталюеце прыкладанне на свае гаджэты, вам кругласутачна будзе даступная навучальная інфармацыя пра бяспеку жыццядзейнасці.

• Текст доступен на языке: Русский