Такія аптэчкі тасама забаронена захоўваць. Фота drive2.ru.

Спецыяльная праграма «Допінг» стартавала ў Маладзечанскім раёне 30 сакавіка і працягнецца да 3 красавіка.

Серыю рэйдаў па ўстановах аховы здароўя і аптэках аператыўнікі наркакантролю правядуць сумесна з калегамі з іншых падраздзяленняў і ведамстваў. Звернуць увагу на ўмовы захоўвання лекавых прэпаратаў, а менавіта сістэму аховы і тэхнічнае ўмацаванага памяшканняў.

Міліцэйскія праверкі закрануць захоўванне фармацэўтычнымі і медыцынскімі работнікамі правілаў уліку і рэалізацыі нарказмяшчальных сродкаў.

Звернуць увагу на здачу лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць наркотыкі і псіхатропы і засталіся ў грамадзян пасля курсу лячэння або смерцi анкалагічных хворых. Сваякі абавязаныя  вярнуць нявыкарыстаныя медыкаменты, захоўваць іх без дакументальна пацверджаных падстаў забаронена. У адваротным выпадку, гэта можа стаць падставай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Згодна з заканадаўствам за незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў без мэты збыту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі (ч.1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь).

Міліцыя заклікае жыхароў рэгіёна да добраахвотнай здачы падобных сродкаў, у такіх выпадках асобы вызваляюцца ад пакарання.

Датычна гэта і да ўладальнікаў індывідуальных аптэчак АІ-2, у склад якіх раней уваходзілі ампулы з таблеткамі тарэна, якія змяшчаюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва «апрафен». З-за галюцынагеннага эфекту было прынята рашэнне аб ягоканфіскацыі. Але не выключаная верагоднасць, што да гэтага часу ў грамадзян і ў арганізацыях у складзе АІ-2 яны могуць захоўвацца.

Так, у красавіку мінулага года ў рамках рэалізацыі акцыі «Допінг» аператыўнікі на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў знайшлі больш за дзясятак таблетак тарэна. Яны ўваходзілі ў склад аптэчкі, якая захоўвалася ў складскім памяшканне на тэрыторыі мехдвора. Пры гэтым «знаходка» наркакантролю здзівіла прадстаўнікоў прадпрыемства. Па іх словах, АІ-2 на балансе не значылася.

Калі Вам вядомыя факты незаконнага абароту наркатычных сродкаў, Маладзечанскі РАУС просіць паведаміць гэтую інфармацыю па тэлефоне 102 альбо 8 (0176) 77-19-11. Ананімнасць гарантуецца.