Фота narachanka.by.

Пра тое, што на вуліцы Гагарына гарыць аўтамабіль у двары шматкватэрнага дома, вілейскім выратавальнікам паведамілі 28 сакавіка ў 23.00.

Як расказалі ў Вілейскім РАНС, узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Выратавальнікі хутка патушылі яго. Таму агонь пашкодзіў толькі маторны адсек. Па словах гаспадароў, машыну яны паставілі ў двары 28 сакавіка каля 16.00. Ад гэтага часу ёй не карысталіся.

Дакладную прычыну пажару высвятляюць. Мяркуюць, што ўзгаранне магло здарыцца з-за кароткага замыкання.

 

• Текст доступен на языке: Русский