У дыстанцыйнай алімпіядзе па фізіцы паўдзельнічалі 480 навучэнцаў з сёмых і восьмых класаў школ Міншчыны. Ёсць пераможцы з Валожыншчыны, Вілейшчыны, Маладзечаншчыны, Мядзельшчыны, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Міншчыны.
1 месца
Дыпломы першай ступені ў сямікласнікаў Цімафея Кандрашова з Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця і Дзяніса Барыева з Мядзельскай гімназіі-інтэрната. Цімафей – вучань настаўніка фізікі Пятра Міхалёнка. Дзяніса рыхтавала настаўніца Наталля Клунік.
Сярод васьмікласнікаў першыя месцы ўзялі Канстанцін Кандрашоў і Мікалай Чарняк з Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця. Настаўнік – Алена Міхалёнак.
2 месца
Дыпломы другой ступені ў Лізаветы Лісавец з Івянца (настаўнік – Алена Ламака), Максіма Паўлава з Валожынскай гімназіі №1 (настаўнік – Анатоль Паланцэвіч), Яўгеніі Зуй з Суднікоўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна (настаўнік – Вераніка Зуй). Гэтыя пераможцы ў сёмым класе.
Сярод васьмікласнікаў срэбра ў Максіма Куцкевіча і Віталя Мацкевіча з Мядзельскай гімназіі-інтэрната (настаўнік Наталля Клунік). Таксама ў Дзмітрыя Сэсарава з Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця (настаўнік Алена Міхалёнак).
3 месца
Трэція месцы прадстаўнікоў Валожыншчыны – сямікласнікаў Аляксея Сака з Гародзек (настаўнік Зоя Шаўлюк) і Марыя Лапо з Сакаўшчыны (настаўнік Валянціна Юша), і васьмікласнікаў Лізаветы Буклыс з Дораў (настаўнік Марыя Саевіч) і Яны Зянько з гімназіі №1 (настаўнік Анатоль Паланцэвіч).
Таксама бронза ў Марыі Жаўнеравай з гімназіі №6 Маладзечна (настаўнік Андрэй Слізаўскі), Мікіты Берняка з Мядзельскай гімназіі-інтэрната (настаўнік Наталля Клунік), Паліны Пушкаровай з Чысці (настаўнік Ірына Дзенісенка), Дзяніса Дзевялтоўскага з Нарачанскай сярэдняй школы №2 (настаўнік Галіна Барадзіна).