Фота NY Times.

Праходжанне медаглядаў у краіне паставілі на паўзу. Гэта рашэнне Міністэрства аховы здароўя, паведамляе АНТ.

Звязана яно з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Загад уступіў у сілу і будзе дзейнічаць да 20 красавіка.

У паліклініках ужо ведаюць гэтую інфармацыю. Цяпер медыкі папярэджваюць і сваіх пацыентаў.