Фота The New York Times.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвечары 31 сакавіка паведаміла пра першую смерць пацыента, у якого быў каранавірус. Пра загінулага акцёра было вядома ўжо раніцай гэтага дня.

Міністэрства не апублікавала інфармацыі пра колькасць хворых на каранавірусную інфекцыю на 31 сакавіка. У прэс-рэлізе пішуць, што за апошнія 24 гадзіны ў бальніцы паступілі 11 чалавек з падазрэннем COVID-19, а агулам паправіліся 128 чалавек.

Апошні раз прэс-служба міністэрства аховы дзялілася інфармацыяй па колькасці хворых 30 сакавіка а 15:00.

Па стане на 31 сакавіка, 19:00, у свеце на каранавірус захварэлі 803 тысячы чалавек. Паправіліся 172 тысячы, памерлі — 39 тысяч.