Фота ostrovets.by.

У Астраўцы будзе працаваць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны. Таксама сфарміруюць батальён тэрытарыяльных войскаў, піша ostrovets.by са спасылкай на БелТА.

Адпаведнае распараджэнне падчас праверкі сістэмы тэрытарыяльнай абароны 31 сакавіка даў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Руслан Касыгін старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Краўцову.

Асабістаму складу трэба будзе адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка, удзельнічаць у забеспячэнні ваеннага становішча і вырашаць задачы.