Фота Матэа Біата guardian.com.

Пра гэта паведаміла галоўны санітарны доктар Вілейшчыны Наталля Жаўняровіч.

Па яе словах, на 30 сакавіка ў Вілейцы ўстаноўлены адзін станоўчы тэст на каранавірусную інфекцыю ў жыхаркі Вілейкі, якая працуе ў Мінску. Гэта не значыць, што жанчына хворая, адзначае Наталля Аляксандраўна.

Бо пацверджаным лічыцца выпадак, калі станоўчы вынік даюць тры тэсты.

– У Вілейцы падстаў для панікі няма, – кажа доктар. – Спецыялісты правялі ўсе супрацьэпідэміялагічныя і медыцынскія мерапрыемствы па яе ізаляцыі і выяўленні магчымых кантактаў.

• Текст доступен на языке: Русский