У Ашмянах выратавальнікі своечасова паспелі ліквідаваць пажар. Ён узнік з-за курэння

31 сакавіка а 23:12 жыхарка Ашмянаў паведаміла ў службу 101 аб задымленні ў пад’ездзе пяціпавярховага дома па вуліцы Усходняй.

Падраздзялення МНС неадкладна накіраваліся па адрасе.

Клубы дыму ўжо запаўнялі лесвічную клетку. Пры правядзенні разведкі высветлілася, што крыніца узгарання знаходзіцца ў двухпакаёвай кватэры, дзе пражывае мужчына 1967 года нараджэння.

Фота grodno.mchs.gov.by.

На момант пажару гаспадар знаходзіўся дома і да прыбыцця падраздзяленняў МНС самастойна выйшаў з жытла.

Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».

Фота grodno.mchs.gov.by.

Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі распаўсюджванне полымя па ўсёй кватэры. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.