Таццяна Банковіч. Фота са старонкі vk.com/id317406732.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашай чытачкі, мамы ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, маладзечанкі Таццяны Банковіч:

– Вiншуем з 25-годдзем вашу рэдакцыю. «Рэгіянальная газета» для нас, у першую чаргу, прыклад якаснай журналістыкі.

Утрымліваць увагу аўдыторыі на працягу 25 гадоў – паказчык высокага прафесіяналізму. Вам пад сілу любыя тэмы і любыя жанры.

Будзьце і надалей заўсёды і ва ўсім на вышыні. Мы віншуем вас з юбiлеем і жадаем, каб раніца маладзечанцаў заўсёды пачыналася з вашай газеты. Жадаем працвітання, яркіх актуальных матэрыялаў, заўсёды добрых навін на старонках і, вядома ж, павагi пастаянных чытачоў.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.