Фота youtube.com.

У Маладзечанскім РАУС паведамляюць, што апошнім часам махляры выкарыстоўваюць тэму каранавіруса. І ад гэтага церпяць людзі.

Ахвярамі часцей становяцца пенсіянеры, якія часта вераць на слова і не патрабуюць дакументаў. Такія выпадкі ўжо ёсць у суседніх краінах. Невыключаныя яны і ў нас.

Спосабы махлярства розныя. Людзі гатовыя марнаваць грошы, прычым, не задумваючыся пра сумы, калі ім абяцаюць медыцынскія маскі, прэпараты і прыборы, якія могуць не толькі абараніць, але і вылечыць, калі чалавек ужо заразіўся.

Галоўнае для махляроў, гэта патрапіць у дом і напалохаць гаспадара хваробай. А пасля прапанаваць «надзейны сродак» прафілактыкі і лячэння.

Што прапануюць?

  •  «дэфіцытныя і зніклыя з усіх аптэк» медыцынскія маскі, значна даражэйшыя за іх рэальны кошт;
  • розныя таблеткі і вакцыны, якія  могуць быць небяспечныя здароўя;
  • біялагічна-актыўныя дабаўкі да ежы, якія ўмацоўваюць імунітэт
  •  прапануюць платна прадэзінфікаваць ўсе пакоі

Выманьваюць грошы і бескантактным спосабам:

  •  на падставе пералічэння сродкаў ад імя розных арганізацый і ўстаноў ашуканцы атрымліваюць персанальныя дадзеныя ўладальнікаў банкаўскіх картак і пераводзяць ўжо іх грошы на свае рахункі;
  • у інтэрнэце з’явіліся ашуканскія крамы, вэб-сайты, уліковыя запісы ў сацсетках ,якія сцвярджаюць, што яны прадаюць розныя медыцынскія тавары ад масак і дэзраствору да вакцын і таблетак, але замест атрымання абяцаных тавараў людзі губляюць грошы.

Калі да вас звярнуліся з падобнымі прапановамі, не спяшаецеся іх прымаць, не пераканаўшыся ў асобах «памочнікаў». Пра незнаёмцаў паведамляйце ў Маладзечанскі РАУС па тэлефонах (8 0176) 77-16-56 альбо 102.