Фота qs.com.

Euronews паведамляе са спасылкай на дадзеныя Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў, што мільён чалавек страцілі працоўныя месцы за 2 тыдні.

Дадзеныя лічбы прадаставілі прафсаюзы па ўсёй Еўропе. Гэтая лічба ўключае ў сябе толькі работнікаў, якія працавалі па кантракце і падалі заявы на дапамогу па беспрацоўі.

Генеральны сакратар Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў Лука Вісэнціні сказаў, што хутка павялічваецца колькасць кампаній, якія знікаюць з рынку.

— Тысячы і тысячы малых і сярэдніх бізнесаў не змогуць вярнуцца на рынак, таму што яны паміраюць. А з другога боку, мы з’яўляемся сведкамі таго, што адзін мільён рабочых сталі беспрацоўнымі ў розных еўрапейскіх краінах з-за недахопу кароткатэрміновай працы ці аплаты па хваробе.

Сапраўдная лічба па людзях, якія страцілі працу, можа быць значна вышэй — тыя, хто працуе без кантрактаў, і фрылансеры.

— Ці можаце вы ўявіць, што адбудзецца пасля Вялікадня, калі гэтая сітуацыя не будзе ліквідаваная нейкімі надзвычайнымі мерамі? Рызыка ў тым, што гэта лічба будзе ў павялічвацца ў тры, чатыры разы, — кажа Вісэнціні.

На мінулым тыдні Міжнародная арганізацыя працы паведаміла, што патэнцыянальна працу могуць страціць 36 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.

— Большая частка людзей згубіць працу ў Еўропе, калі ў рэгіёне не прымуць тэрміновых рашэнняў аб тым, як справіцца з гэтай надзвычайнай сітуацыяй, — папярэджвае Вісэнціні.

Прафсаюзы заклікаюць ЕС захаваць працоўныя месцы з дапамогай сістэм замяшчэння даходаў. Каб гэта працавала, патрэбен фонд у 200-400 мільярдаў еўра. У адваротным выпадку крызіснае кіраванне пазней будзе каштаваць нашмат даражэй, лічыць Вісэнціні.

— Праблема ў тым, што грошай не хапае. Адзіны спосаб гарантаваць, што сістэмы, здольныя справіцца з гэтай надзвычайнай сітуацыяй, могуць быць створаны ў краінах, дзе іх няма, — гэта сабраць сродкі Еўрапейскага Саюза для фінансавання еўрапейскага рынку.

Аднак не ўсе краіны ЕС маюць агульны пазыковы інструмент для пераадолення крызісу.

ЕС ужо абвясціў, што дазволіць краінам-членам выкарыстоўваць ужо існуючыя сродкі на суму 37 мільярдаў эўра.