У маладзечанскіх крамах з’явіліся аб’вы для пакупнікоў з мэтай прафілактыкі распаўсюджвання ВРІ, у тым ліку выкліканых COVID-19. Таксама ў аб’явах просяць знаходзіцца ў чарзе адзін ад аднаго не менш у 1,5 метрах.

Прадаўцы ад 1 красавіка працуюць у масках і пальчатках.

У гандлёвых цэнтрах ужо месяц ёсць аб’явы пра грып і каранавірусную інфекцыю. У асноўным, гэта рэкамендацыі, як засцерагчы сябе ад захворванняў.