Ілюстрацыйнае фота ru.delfi.lt.

Каб зрабіць дарожны рух больш бяспечным, ад 6 красавіка на рэгуляваным перакрыжаванні Таміліна-З.Суміцкага-Вялікі Гасцінец, а таксама на скрыжаванні Хмяльніцкага-Вялікі Гасцінец, зменяць схему пафазнага руху і рэжым працы святлафора, расказаў старшы інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

Падзеляць транспартныя плыні ў часе ў галоўным кірунку. Будзе пачарговы пропуск машын па Вялікім Гасцінцы з боку Мінска і з боку Смаргоні. Аналагічна перасячэнню Гасцінца і Лебедзеўскай у раёне «Спадарожніка».

Пры гэтым на скрыжаванні Хмяльніцкага-Вялікі Гасцінец установяць дадатковую секцыю святлафора для паварота налева з боку Мінска на вуліцу Хмяльніцкага.

ДАІ просіць кіроўцаў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі пры праездзе і пераходзе вышэйзгаданых скрыжаванняў вуліц.

• Текст доступен на языке: Русский