У вёсцы Асавец на Маладзечаншчыне мясцовая жыхарка купіла ў гандляра за 500 долараў каструлі і пазбавілася наручнага гадзінніка коштам 110 рублёў.
Пра тое, як махляры-карабейнікі падманваюць жыхароў Маладзечаншчыны распавялі ў Маладзечанскім РАУС.
Яшчэ ў кастрычніку мінулага года цэнтры горада мужчына прадаў 33-гадовай мясцовай жыхарцы некалькі «царскіх манет». Вулічны гандляр, прадставіўшыся гастарбайтэрам, распавёў, што знайшоў антыкварыят на будоўлі. З’ехаць на радзіму ён з ім не зможа, таму і прадае манеты вялікай зніжкай. За сем фальшывых манет гараджанка заплаціла 160 рублёў. Але яна звярнулася ў ламбард, дзе сапраўднасць рарытэтаў не пацвердзілася. Па такім жа сцэнары аферыст прадаў яшчэ аднаму маладзечанцаў тры царскія манеты і медаль.
Міліцыя просіць грамадзян, якія заўважылі ў пад’ездах і на вуліцах невядомых маладых людзей, якія прапануюць нешта набыць ці тых, хто просіць міласціну, неадкладна паведаміць па тэлефоне 102. Як правіла, яны прыязджаюць з іншых гарадоў. Таму вялікую каштоўнасць будзе мець інфармацыя пра марку і нумар машыны.
Іншагароднія махляры загадзя плануюць крадзяжы і часцей прыходзяць да людзей састарэлага ўзросту. Яны больш даверлівыя, успрымальныя і хутчэй могуць пагадзіцца на рытуал прадказання будучыні, зняцце псоты або жыццёвых непрыемнасцяў, набыць тое, што ім зусім не было патрэбна.
Схема адпрацаваная: пакуль адзін прапануе і дэманструе тавар, іншы ў доме шукае грошы.
Пра крадзеж сумы, большай за тысячу долараў, і 600 беларускі рублёў у міліцыю месяц таму паведаміла 67-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна. Па словах пацярпелай, грошы ляжалі ў кашальку пад матрацам. Сышчыкі ўстанавілі, што да крадзяжу датычныя заезджыя гастралёры. Верагодна, зламыснікі падлавілі момант, пакуль гаспадары дома працавалі ў агародзе, а дзверы пакінулі зашчэпленыя.
Падобны выпадак зафіксаваны быў і ў мінулым годзе. 40-гадовая нібы прадказальніца і лекарка скрала з-пад матраца ў жанчыны 440 рублёў.
Жыхары рэгіёну часасм вядуцца на акцёрскі талент зламыснікаў, упускаючы ў сваё жыллё нібыта хворых і стомленых. А пакуль гасцінная гаспадыня нясе шклянку вады, госць ужо знікае.
У мэтах папярэджання і выяўлення фактаў такой злачыннай дзейнасці праваахоўнікі праводзяць мерапрыемствы па адпрацоўцы рынкаў і буйных гандлёвых цэнтраў.
• Текст доступен на языке: Русский