У Беларусі на 1 красавіка правялі больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамляе Мінздароўя.
За апошнія суткі выпісалі 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек.
Колькасць хворых на каранавірус Міністэрства не паведамляе.
Таксама зарэгістравалі другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй.