Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 1 красавіка кіроўцы не будуць прад’яўляць супрацоўнікам ДАІ сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду. Паведамляе АНТ са спасылкай на «СБ», якая размаўляла з намеснікам дырэктара УП «Белтэхагляд» Уладзімірам Півульскім.

Ад пачатку красавіка кіроўца павінен будзе падаваць інспектару ДАІ толькі дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пры гэтым няма неабходнасці ляпіць яго на лабавое шкло — рэгістрацыя гэтага дакумента ўжо на працягу некалькіх гадоў праводзіцца ў анлайн-рэжыме.

У «Белтэхаглядзе» адзначылі, што меддаведку для праходжання тэхагляду таксама ўжо прад’яўляць не трэба (пакуль што гэта тычыцца толькі фізічных асоб).

Таксама, згодна з указам, адмяняюцца талоны да вадзіцельскага пасведчання. Так, для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі, пасведчанне кіроўцы будзе выдавацца тэрмінам на два гады.

Тэрмін выдачы пасведчання кіроўцы для замежных грамадзян, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, складае ад 2 да 10 гадоў.