У краме. Ілюстрацыйнае фота з архіва РГ.

Улады ўвялі часовую забарону на вываз з краіны некаторых харчовых тавараў. У іх лік патрапілі грэчка, цыбуля і часнок. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 185 ад 31 сакавіка.

Пастанова не распаўсюджваецца на вываз тавараў для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам па рашэнні ўрада. Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу трох месяцаў.

• Текст доступен на языке: Русский