Вязынка. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце. Але некалькі дзён давядзецца пацярпець.

У пятніцу, 3 красавіка, мокры снег. Вецер моцны парывісты. Ноччу ад нуля да +5. Днём будзе ад +7 па паўночным захадзе да +14 па паўднёвым усходзе.

У суботу, 4 красавіка, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер парывісты. Ноччу ад мінус 4 да +2, удзень — +5-12.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Днём будзе ад +6 па паўночным усходзе да +14 па паўднёвым захадзе.

У пачатку тыдня сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца.

Пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Тэмпература будзе павышацца, ападкаў не чакаецца. У панядзелак, 6 красавіка, ноччу будзе ад нуля да мінус 6. Днём чакаецца +10-16, па захадзе краіны — да +18.

У аўторак, 7 красавіка, тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём — +14-20.

• Текст доступен на языке: Русский