Лагатып ФК «Астравец». Фота vk.com/fco2020.

ФК «Астравец» 1 сакавіка прэзентаваў лагатып на афіцыйнай старонцы ў ВК.

Асноўным элементам лагатыпа з’яўляецца дубовая галіна.

Дуб — сімвал моцы і цягавітасці, менавіта ён намаляваны на гербе горада Астравец.

Аўтарам лагатыпу з’яўляецца дызайнер з Ісландыі Рафн Гісласан. Рафн займаецца стварэннем і рэдызайнам лагатыпаў для спартыўных клубаў. У яго ёсць працы для клубаў з Англіі, Шатландыі, ЗША, Літвы і Ісландыі.

Нагадаем, што ФК «Астравец» будзе гуляць у другой лізе ў дывізіёне Малафеева.