Пра гэта падчас гарачай лініі паведаміў старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец.

Жыхары Карпавічаў звярнуліся на гарачую лінію занепакоеныя тым, што могуць застацца без крамы. Іншых вяскоўцаў з Вілейшчыны хвалюе асартымент прадуктаў у мясцовых крамах.

На гэтыя пытанні Алег Бегунец адказаў, што цяпер сапраўды ёсць пэўныя часовыя цяжкасці.

Вілейскае райспажыўтаварыства аб’явілі банкрутам. Цяпер крамы перадаюць пад Дзяржынскае райспажыўтаварыства, якое будзе новым уласнікам гандлёвай сеткі.

Па словах старшыні райвыканкама, сітуацыя з крамамі павінна змяніцца ў лепшы бок.