Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу «Мір», у якім сказаў пра чатыры смерці ад каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе «Звязда».

Лукашэнку дакладваюць па кожным выпадку смерці ад пнеўманіі.

— Іх чацвёра ўсяго, памерлых ад пнеўманіі, дзе ўскладненні даў каранавірус. Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні, і навошта „гвалтам“ крычаць? Што атрымалася, быццам мы тваім нешта хаваем. Смерць чалавека ніколі не схаваеш, таму што кожны родны атрымоўвае даведку ў ЗАГСе.

Па чацвёртым зараз яшчэ ўдакладняюць, ці быў у яго каранавірус. Данныя з ЗАГСаў па смяротнасці Лукашэнка абяцае паказаць журналістам.