«Мінаблпасажыртранс» прапануе паўдзельнічаць у абмеркаванні перспектыўнай схемы гарадскога грамадскага транспарту Вілейкі.
Свае прапановы і пажаданні можна накіраваць да 30 красавіка электронным лістом на адрас аддзела арганізацыі перавозак opros@gpmopt.by з паметкай «Апытанне аб працы гарадскога транспарту г. Вілейка».
«Мінаблпасажыртранс» загадзя дзякуе за цікавасць да развіцця пасажырскіх перавозак у Вілейцы. А таксама звяртаюць увагу, што электронныя лісты не з’яўляюцца формай анкетавання пры правядзенні апытання і не з’яўляюцца электроннымі зваротам.
Паглядзець перспектыўныя схемы руху і расклад можна тут.
• Текст доступен на языке: Русский