Ілюстрацыйнае фота eanews.ru.

Пра гэта на гарачую лінію старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну паведаміла жыхарка Чысці Наталля Рыгораўна.

– У Чысці мадэрнізавалі цеплатрасу. Аднак працы па добраўпарадкаванні да гэтага часу не выканалі, – расказала жанчына.

Аляксандр Турчын даручыў упарадкаваць тэрыторыю да 1 мая, паведамляюць у Мінаблвыканкаме.

А яшчэ спецыялісты мусяць разабрацца, чаму пасля мадэрнізацыі стала спажывацца больш цеплаэнергіі.

Магчыма, так адбылося з-за таго, што некаторыя спажыўцы ўстанавілі лічыльнікі.

• Текст доступен на языке: Русский