Фота shliah.by.

ФК «Смаргонь» аказаў фінансавую дапамогу мясцовай бальніцы ў барацьбе з каранавірусам. Аб гэтым паведаміла 2 красавіка прэс-служба клуба.

Прэс-служба са спасылкай на адміністрацыю клуба кажа, што , каранавірус, які цяпер распаўсюджваецца ў Беларусі, не можа пакінуць абыякавымі нікога.

— Калі ёсць магчымасць аказаць садзейнічанне медыкам у барацьбе з гэтай хваробай, гэта трэба рабіць, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Таксама, смаргонскі клуб адзначае, што падтрымаць ініцыятыву можа кожны і таксама пералічыць грошы беларускім бальніцам.