Фота blogs.scientificamerican.com.

У Беларусі павялічваецца колькасць хворых COVID-19. Большасць выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў.

На сёння – 304 выпадкі. 254 чалавека знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай коронавирусной інфекцыяй. Ачунялі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў – 46 пацыентаў. Чатыры чалавекі памерлі.

У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Стан ацэньваецца як стабільны.

Каб найпаўней выявіць ўсе магчымыя выпадкі COVID-19 пачалі ў дадатак да цяжкіх пнеўманій тэставаць усіх пацыентаў са сярэднецяжкай пнеўманіяй. Бяруць матэрыял з ніжніх дыхальных шляхоў, а не толькі мазок, што значна павышае дакладнасць выяўлення захворвання.

Ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы – у запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры запусцяць пры неабходнасці.

У медыцынскіх установах краіны сфарміравалі неабходны ложкавы фонд. Міністэрствам аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам зацверддзілі планы па перапрафіляванні бальніц у залежнасці ад існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі, з выразнай маршрутызацыяй пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, а таксама кантактаў 1-га і 2-га ўзроўню.

Галоўная мэта такой працы – своечасова выявіць ўсіх, хто, магчыма, інфікаваны і можа стаць крыніцай небяспекі для сваіх блізкіх.