Фота Аксаны Ярашонак.

У Вілейцы збіраюцца рамантаваць участка вуліцы 1 мая — ад скрыжавання вуліцы 17 верасня да перасячэння з вуліцай Савецкай. Акрамя гэтага там будуць будаваць аўтамабільную паркоўку.

Аб гэтым паведамляецца на сайце дзяржзакупак.

На ўчастку збіраюцца рамантаваць дарогу і зрабіць паркоўку. Таксама збіраюцца пакласці тратуарную плітку, паставіць дарожныя знакі. Там жа спілуюць аварыйныя дрэвы і зробяць газон.

Цана паслуг складае 458,29 беларускіх рублёў. Крыніца фінансавання — мясцовы бюджэт.

Добраўпарадкаваць тэрыторыю збіраюцца ад канца красавіка 2020 года.

Да гэтага часу не вызначаны арганізатар, а калі ён не знойдзецца да 6 красавіка, то дзяржаўная закупка будзе адменена.