Яўген Івашкевіч - сярод тых вілейчукоў, што далучыліся да акцыі. Фота facebook.com.

Акцыю аматары роварнага руху традыцыйна ладзяць у свеце ад 1 красавіка. І ўжо не першы год яе падтрымліваюць вілейскія актывісты.

Як распавёў сябра вілейскага грамадскага аб’яднання «ЗОВіК», раварыст Яўген Івашкевіч, сутнасць акцыю ў тым, каб 30 дзён для паездак на працу, у краму і па іншых патрэбах па магчымасці ездзіць на ровары.

Удзельнікі акцыі стараюцца паказаць, што ровар – гэта не толькі зручны варыянт для адпачынку, але і прымальны гарадскі транспарт, падтрымаць здаровы лад жыццця і экалогію.

Абавязковая ўмова – штодзень фатаграфавацца і выкладаць фота ў сацсеткі.

• Текст доступен на языке: Русский