Фота Настассі УТКІНАЙ.

Школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, будуць працягнуць на тыдзень. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 красавіка ў Смалявіцкім раёне, перадае БелТА.

— Патрабаванні працягнуць канікулы з боку бацькоў, медыцыны — гэта няправільна. Але мы не будзем ціснуць на бацькоў. Гэта іх дзеці. Як яны прымуць рашэнне ў гэтым каранапсіхозе, так і будзе, — сказаў Лукашэнка.

Тым не менш, паводле яго слоў, трэба вывучыць патэнцыйную напаўняльнасць класаў.

— Хочуць, каб мы працягнулі канікулы, заўтра мне даложыць міністр адукацыі. Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынята рашэнне. Хутчэй за ўсё, мы працягнем на тыдзень, — заключыў Лукашэнка.