Фота Настассі Уткінай.

Пра гэта нам паведамілі бацькі з Маладзечна. Мы звязаліся з адміністрацыяй некаторых школ у Маладзечне, каб пацвердзіць інфармацыю.

– Так, сапраўды. Ад 6 красавіка вучня можна пакінуць дома. Бацькі павінны прыйсці ў школу напісаць заяву, дзе пазначаць, што на гэты час нясуць адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей. Пакуль такіх заяў у нас 14, – расказалі нам у сярэдняй школе №5 Маладзечна.

Інфармацыю пацвердзілі і ў іншых школах. Ёсць распрацаваны ўзор заявы на імя дырэктара школы. У ёй бацькі просяць вызваліць дзіця ад заняткаў, у сувязі з тым, што сын ці дачка будуць знаходзіцца дома.

Акрамя таго, у заяве пазначана, што матэрыял прапушчаных уроках дзіця абавязанае засвоіць самастойна і тое, што законныя прадстаўнікі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе дзіцяці.

• Текст доступен на языке: Русский