Фота Настассі УТКІНАЙ.

На брыфінгу 3 красавіка Мінздароўя ўпершыню дало інфармацыю пра колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі па абласцях, паведамляе Наша Ніва.

  • 1 — Брэсцкая вобласць,
  • 2 — Магілёўская,
  • 89 — Віцебская,
  • 13 — Гомельская,
  • 6 — Гродзенская,
  • 190 — Мінск,
  • 50 — Мінская вобласць.

Гэта звесткі па стане на канец дня 2 красавіка. За суткі колькасць вырасла на 51. Рост складае 17% за дзень.

Гэта прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.