Будынак аптэкі ў Залессі доўгі час стаяў зачыненым. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра тое, што ў Залессі запрацавала аптэка, што некалькі год стаяла зачыненая, нам паведамілі мясцовыя жыхары.

Па словах вяскоўцаў, адной з прычын, па якой аптэку зачынілі, была адсутнасць спецыяліста. Цяпер тут працуе малады ветлівы фармацэўт.

Асаблівым попытам у наведнікаў аптэкі апошнім часам карыстаюцца маскі і антысептык.

– Мы вельмі рады, што аптэку нарэшце адчынілі, – кажуць мясцовыя жыхары. Цяпер не трэба ездзіць за лекамі ў Смаргонь. Гэта вельмі важна для дыябетыкаў, сардэчнікаў, для людзей з хваробамі вачэй, якім трэба кроплі рэгулярна капаць.

Працуе аптэка па панядзелках, серадах і пятніцах.

Дырэчы, лабараторыя ў Залескай амбулаторыі таксама працуе. У канцы мінулага года яе збіраліся зачыніць. Аднак мясцовыя жыхары выступілі супраць.

• Текст доступен на языке: Русский