Фота abcnews.com.

Па апошнім дадзеным на 3 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 351 выпадак каранавірусу.

Аб гэтым паведамляе АНТ са спасылкай на Аляксандра Лукашэнку, які заявіў аб гэтым у паездцы па Смалявічскім раёне.

На лячэнні знаходзяцца 305 пацыентаў. 46 чалавек ужо выпісалі, таксама зафіксаваны 4 смерці ад COVID-19.

На штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 16 чалавек. Лукашэнка 2 красавіка казаў, што на ШВЛ 11 пацыентаў.