Фота ФК Ашмяны-БДУФК.

ФК «Маладзечна» на афіцыйнай старонцы ў ВК паведамляе, што Аляксей Вяргіенка пакінуў пост галоўнага трэнера каманды. Нагадаем, у мінулым годзе Вяргіенка вывеў каманду ў першую лігу.

Таксама паведамляецца, што два гульцы маладзечанскай каманды трэніруюцца ў складзе ФК «Ашмяны-БДУФК». Гэта Андрэй Емяльянаў і Уладзіслаў Кнацько-Штэрк.