Фота osh.by.

У Бярозе прайшлі чэмпіянат і першынство Беларусі па класічным паўэрліфцінгу. Для вучаніцы СШ № 1, двухразовай рэкардысткі Еўропы Лізаветы Матарас удзел у гэтых спаборніцтвах — адзін з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які запланаваны ў гэтым годзе ў Мінску.

Выхаванка Міхаіла Станкевіча з лёгкасцю выканала задачу, пастаўленую трэнерам. Як у сваёй вагавай катэгорыі, так і ў абсалютным заліку 14-гадовая спартсменка даказала, што з’яўляецца лепшай троеборкой не толькі ў нашай краіне, але і ўваходзіць у першую тройку наймацнейшых у свеце.

Міхаіл Станкевіч падкрэсліў, што калі не будзе адменены з-за чэмпіянат свету з-за каранавірусу, то Лізавета здзівіць усіх сваімі вынікамі.

— Разам з трэнерам мы ўпэўнена ідзём да пастаўленай мэты. У хлопцаў, якія займаюцца ў цэнтры паўэрліфтынгу і цяжкай атлетыкі, ёсць надзейная падтрымка. Гэта і спартыўна-атлетычны клуб «Аякс», і нашы даўнія сябры з мінскай будаўнічай кампаніі, якія дапамагаюць з выездамі на спаборніцтвы сусветнага і еўрапейскага узроўняў, — сказала Матарас.