4 красавіка а 02:00 у службу 101 ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Гродзі Ашмянскага раёна, паведамляе osh.by.
Праз некалькі хвілін падраздзялення выратавальнікаў ужо былі на вуліцы Горнай, дзе на адным з падворкаў прыватны дом гарэў адкрытым полымем.
Пры ліквідацыі ўзгарання на падлозе ў пакоі байцы МНС знайшлі загінулага мужчыну.
Агонь знішчыў дах, перакрыцце і маёмасць, пашкодзіў сцены будынка.
Штодня да пенсіянера, які загінуў, наведваліся сын і дачка — дапамагалі па хаце і гаспадарцы. Напярэдадні нішто не прадвяшчала трагедыі.
Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — неасцярожнасць пры курэнні. Раённым аддзелам СК па факце гібелі мужчыны праводзіцца праверка.