Фота NY Times.

Па дадзеных на 4 красавіка ў бальніцах на лячэнні каранавіруснай інфекцыі знаходзяцца 394 чалавека. Аб гэтам паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, ад першай рэгістрацыі першага выпадку, у Беларусі зафіксавалі 440 чалавек, якія заразіліся каранавірусам.

Прэс-служба кажа, што захворванне ў пацыентаў працякае ў лёгкай і сярэдняй форме.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 41 чалавек.

Зарэгістравана 5 выпадкаў смерці пацыентаў.