Ад сёння па Беларусі абяцалі пацяпленне. Карэспандэнт «РГ» пагуляла (вядома, у масцы) па Маладзечне, каб паглядзець, як жыве горад сёння.

Пачалі ад паліклінікі №1. Будынак маладзечанскай паліклінікі пакуль не рамантуюць. Усе будаўнічыя працы спынілі. Вось так выглядае будынак ззаду.

Каля аднаго з уваходаў стаіць машына «Пульмаэкспрэс». Гэта перасоўны рэнтген-кабінет.

У ім выяўляюць туберкулёз і іншыя захворванні лёгкіх на самых ранніх стадыях.

Людзі працягваюць гуляць з дзецьмі на маладзечанскіх вуліцах.

У парку Перамогі практычна няма людзей. Аднак нехта падкормлівае качак, хтосьці выгульвае сабак і гуляе з дзецьмі.

Праз парк людзі ідуць у бок рынку. Там жыццё не змянілася праз каранавірус і пандэмію: людзей шмат, некаторыя ходзяць у масках.

* * *

Па дадзеных на 3 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі. З іх — 46 чалавек паправіліся, а чацвёра памерлі. 16 пацыентаў знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский