Фота osh.by.

З-за дэфіцыту медыцынскіх масак, які ўзнік у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, УП «Ашмяны-быт» адкрыла вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны.

Дырэктар прадпрыемства Ала Апанасік распавяла, што ў дзень яны могуць вырабляць каля тысячы бытавых павязак. Для таго, каб стварыць аптымальны варыянт павязкі, швачкі распрацавалі некалькі варыянтаў з розных тканін, у выніку выбралі самы зручны — з марлі і бязі. Пры пашыве павязак выконваюцца правілы бяспекі — швачкі працуюць у пальчатках, а пасля праводзяць тэрмічную апрацоўку гатовага вырабы.

Заказы ў пашыве распісаны на некалькі тыдняў наперад. У першую чаргу іх набываюць арганізацыі і прадпрыемствы, якія працуюць непасрэдна з людзьмі. Сярод заказчыкаў аўтамабільны парк №13, РУП ЖКГ, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Ашмянскім раёне.

Таксама ў швейнай майстэрні можна пашыць павязкі па індывідуальнай замове, пры ўмове, што вы прыйдзеце са сваім марлевым матэрыялам.