Тайнік у аўтамабілі. Фота УУС Мінаблвыканкама.

У Маладзечне супрацоўнікі наркакантролю сумесна з супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама затрымалі чатырох пакупнікоў марыхуаны.

З аператыўнай інфармацыі вынікала, што зелле куплялі ў Вілейцы.

Пакупнікамі аказаліся маладзечанцы. Малодшаму 23 гады, старэйшаму 27 гадоў. Затрымалі мужчын па дарозе дадому пасля чарговай незаконнай здзелкі. Спажыўцы вярталіся з Вілейкі на асабістым аўтамабілі аднаго з фігурантаў.

Пры даглядзе машыны ў салоне аператыўнікі знайшлі пакеты, напоўненыя рэчывам расліннага паходжання. Па заключэнні экспертаў у пакетах знаходзілася марыхуана масай каля дзесяці грамаў.

Акрамя таго, у 26-гадовага затрыманага пры сабе была прылада для курэння.Раней мужчына ўжо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за аналагічнае злачынства.

Маладзечанцы расказалі, што ў вольны час ўжываюць наркотык. Вынікі экспертызы пацвердзілі, што затрыманыя грамадзяне былі ў стане наркатычнага ап’янення, у тым ліку 23-гадовы кіроўца.

У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі наркакантролю выйшлі на след прадаўца марыхуаны.

Па наяўнай інфармацыі жыхар Вмлейкі неаднаразова прадаваў зелле аднаму з  маладзечанцаў. Збытчыка аператыўнікі затрымалі дома, у Вілейцы. На кватэры ў 41-гадовага гандляра знайшлі насенне канопляў, а ў гаспадарчай пабудове яшчэ 45 грамаў аналагічнага наркотыку расліннага паходжання

• Текст доступен на языке: Русский