У адной з аптэк у Маладзечне. Фота аўтара.

На сёння ні ў адной з аптэк горада няма таблетак парацэтамолу. Амаль нідзе няма і сіропа.

У аптэках вісяць аб’явы, якія паведамляюць пра тое, што няма пальчатак, масак і парацэтамолу. Па словах аптэкарак, прэпарат быў асабліва запатрабаваны апошнімі  днямі. І сёння так часта пытаюцца, што цяжка ўсім адказваць адно і тое ж. Таму і пішуць аб’явы.

Нагадаем, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) рэкамендуе не выкарыстоўваць ібупрафен і лекі, што яго замяшчаюць, для самалячэння ад новага каранавіруса, а піць парацэтамол.

• Текст доступен на языке: Русский