2 красавіка ў Маладзечанскі РАУС звярнулася 66-гадовая жанчына, якая паведаміла пра тое, што знік яе 42-гадовы сын Яўген Васільевіч Зарубін.

Па словах маці, мужчына ў верасні 2019 года паехаў на заробкі ў Расію. Як мяркуецца, на будаўнічы аб’ект. Са сваякамі сувязь падтрымліваў праз вайбер. Апошні раз мужчына выйшаў на сувязь 25 сакавіка бягучага года. Пасля чаго праз чатыры дні яго калегі паведамілі маці, што мужчына з’ехаў у Санкт-Пецярбург на маршрутнае таксі, каб вярнуцца дадому, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Прыкметы: на выгляд 42 гады, рост каля 196 сантыметраў, моцнага целаскладу, хвалістыя светла-русыя, короткія валасы, чуб на левы бок, памер абутку 46.

Асаблівыя прыкметы: татуіроўкі на перадплеччы, на левай галёнцы, на фалангах пальцаў адной з рук.

Мог быць апрануты ў чорна-сінюю або чырвона-белую куртку, кофту з кароткімі рукавамі, чорныя спартовыя штаны, чырвоную кепку з пальмавых кветкай, абуты ў зімовыя красоўкі.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 102, 8 (0176) 58-05-61, 8 (025) 997-91-18, 8 (029) 546-40-44 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.