Фота РГ.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

У мэтах прафілактыкі і зніжэння распаўсюджвання вострых распіраторных інфекцый Маладзечанскі РАУС прыняў часовыя прафілактычныя меры, да якіх жыхароў горада просяць паставіцца з разуменнем.

Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Маладзечанскага РАУС рэкамендуе грамадзянам мінімізаваць колькасць непасрэдных аддзела для таго, каб пракансультавацца па пытаннях, што ў кампетэнцыі службы.

Атрымаць даведачную інфармацыю грамадзянін можа дыстанцыйна, звярнуўшыся па тэлефонах:

  • па пытаннях абмену пашпарта – тэлефон (8 0176)77-12-31;
  • па пытаннях рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзян Рэспублікі Беларусь – тэлефон (8 0176) 77-41-72;
  • па пытаннях знаходжання (пражывання) у Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (атрымання і афармлення дазволаў на часовае знаходжанне (пастаяннае пражыванне) у краіне) – тэлефон (8 0176)74-60-37;
  • па пытаннях набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь, атрымання віз і запрашэнняў у краіну, а таксама дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства – тэлефон (8 0176)77-01-20, 75-06-46;
  • па пытаннях атрымання звестак з Рэгістра насельніцтва – тэлефон (8 0176)77-04-55.

Па агульных пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела, можна звярнуцца па тэлефоне (8 0176)77-41-55.

Акрамя таго, як адзначыў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Маладзечанскага РАУС Дзмітры Судніковіч, замежнікі, якія часова знаходзяцца ў  Беларусі, могуць дыстанцыйна зарэгістравацца з дапамогай адзінага партала электронных паслуг. Галоўнае пры гэтым, каб ўезд у краіну ажыццяўляўся праз пункт пропуску на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Таксама варта нагадаць, што за электронную рэгістрацыю не трэба плаціць дзяржпошліну.

Для электроннай рэгістрацыі замежнаму грамадзяніну праз любы браўзэр неабходна зайсці на сайт portal.gov.by, выбраць мову работы, стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы адрас электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «Грамадзянства і міграцыя». Код паслугі рэгістрацыі замежнікаў – 200.12.14.1. Пасля неабходна замовіць паслугу, запоўніць заяву. У ёй трэба пазначыць прозвішча і імя замежніка лацінкай або кірыліцай як напісана ў яго ў пашпарце (дастаткова аднаго варыянту), звесткі пра пашпарт, страхоўку, дату ўезду ў краіну, адрас, дзе ён будзе пражываць.

Графа з візай запаўняецца пры наяўнасці візы. Калі, да прыкладу, замежны грамадзянін прыязджае па «бязвізу», запаўняць гэтую графу не трэба. Пасля праверкі правільнасці унесенай інфармацыі неабходна націснуць кнопку «Адправіць заяву». Праз некалькі секунд павінна прыйсці паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю альбо сістэма парэкамендуе звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, калі звесткі не супадаюць.

Неабходна таксама звяртаць увагу на карэктнае запаўненне ўсіх абавязковых для запаўнення палёў. Дарэчы, зарэгістраваць замежніка на адзіным партале электронных паслуг зможа таксама яго прадстаўнік (iншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з дадзенымі замежніка. Пры ўзнікненні праблемных пытанняў пры онлайн-рэгістрацыі можна ў працоўны час звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь па тэлефонах (8 017) 218-55-08 і ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне (8 017) 229-30-00, дадатковы 713.

Калі ж вам неабходна прыйсці ў аддзел, абавязкова надзець маску і гумовыя пальчаткі і апрацаваць рукі дэзсродкам.

• Текст доступен на языке: Русский