1 красавіка ў Маладзечанскі РАУС мужчына заявіў пра знікненніе 43-гадовага брата Сяргея Расціслававіча Дразда, распавялі ў маладзечанскім РАУС.

Па словах заяўніка, мужчына ў кастрычніку мінулага года паехаў на заробкі ў Расію. З  братам звязваўся па вайберы. Аднак ужо каля месяца мужчына не выходзіць на сувязь з блізкімі.

Па словах брата зніклага, мужчына расказваў, што працуе на будаўнічым аб’екце ў Санкт-Пецярбургу. Сёлета ў канцы сакавіка планаваў прыехаць дадому. Аднак да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: на выгляд 43-45 гадоў, рост каля 180-185 сантыметраў, хударлявы, смуглы, светла-русы, зялёныя вочы, памер абутку 43-44.

Асаблівыя прыкметы: на левай руцэ, каля вялікага пальца, ёсць татуіроўка ў выглядзе літары «З».

Міліцыя пераканаўча просяць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месца знаходжання зніклага, паведаміць у праваахоўныя органы па тэлефонах 102, 8(0176) 58-05-61, 8(025) 997-91-18, 8(029) 546-40-44 альбо ў РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

 

• Текст доступен на языке: Русский