Ларыса Сапач. Фота facebook.com.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншванні і ад нашай чытачкі, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Маркаўскай сярэдняй школы Ларысы Сапач:

– «Рэгіянальная газета» – газета з добрай назвай і добрым зместам…

Кожную пятніцу я трымаю ў руках свежы нумар газеты і радуюся, што яна ёсць, што яна жывая і актыўная, радуюся, што яна на беларускай мове.

Дзялюся газетай са сваёй мамай. Чытаю яе старонку ў фэйсбуку. Газета яднае Маладзечна, Астравец, Смаргонь, Вілейку, Мядзел, Ашмяны і Валожын. Гэта таксама радуе. Дзякуй вам, шаноўныя супрацоўнікі рэдакцыі, за вашу актыўнасць і пазіцыю!

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.