Фота NY Times.

Міністэрства аховы здарoўя апублікавала новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

Па стане на 5 красавіка на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 пацыенты. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 52 чалавекі.

Міністэрства аховы пацвердзіла 8 выпадкаў смерці пацыентаў.

Такім чынам, у Беларусі колькасць заражаных ад фіксацыі першага хворага на каранавірус вырасла да 562 чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский